Дзень гістарычнай памяці і народнага адзінства “Аб гэтай вайне будуць памятаць заўсёды”

07.05.2022

Дзень гістарычнай памяці і народнага адзінства

“Аб гэтай вайне будуць памятаць заўсёды”

07.05.2022

 

Патрыятычная акцыя «Дзякуй за перамогу!»

Праз 77 гадоў мы па-ранейшаму з асаблівым трапятаннем гаворым: “Дзякуй за Перамогу!”.

 

Напярэдадні 9 Мая актывісты  ПА ГА “БРСМ“ ДУА “Селішчанская сярэдняя школа” правялі патрыятычную акцыю «Дзякуй за перамогу!».

 

Цёплыя словы падзякі, кветкі, паштоўкі з пажаданнямі ад моладзі і салодкія падарункі атрымалі ў гэты дзень вязні Вялікай Айчыннай вайны: Мурашка Уладзімір Аляксеевіч (в. Селішча) і Тарасевіч Марыя Іванаўна (в. Бязверхавічы).

Уладзімір Аляксеевіч і Марыя Іванаўна расчуліліся ад шчырай увагі, разгаварыліся і падзяліліся ўспамінамі пра гады вайны.

Кранальна, што наша моладзь так паважае памяць тых людзей, якія ваявалі, гінулі, выжывалі і перамаглі такога каварнага ворага, як фашысцкая Германія.