История

Нашы медалісты (Выпускнікі,  узнагароджаныя сярэбраным медалём)

12.09.2022
развернуть

Нашы медалісты

Выпускнікі,  узнагароджаныя сярэбраным медалём

 

  1. 1968 – Дуля Зінаіда Дзмітрыеўна
  2. 1990 – Ганіч Іна Мікалаеўна
  3. 1993 – Календа Людміола Тадэвушаўна
  4. 1993 – Гурбо Аксана Уладзіміраўна
  5. 1993 - Кавалеўскі Сяргей Уладіміравіч
  6. 1993 - Паляшчук Юрый Сцяпанавіч
  7. 1994 - Рагалевіч Святлана Іванаўна
  8. 1995 - Палазнік Аксана Уладіміраўна
  9. 1997 – Байко Уладзімір Іванавіч
  10. 1998 – Трафімовіч Марына Міхайлаўна
  11. 2003 – Царык Вольга Міхайлаўна
  12. 2004- Самахвал Вольга Іванаўна
  13. 2006- Вайцаховіч Сяргей Іванавіч
свернуть

Нашы медалісты (Выпускнікі, узнагароджаныя залатым медалём)           

12.09.2022
развернуть

Нашы медалісты

Выпускнікі, узнагароджаныя залатым медалём                    

  1. 1965 – Бародзіч Надзея Дзмітрыеўна
  2. 1966 – Козел Людміла Фёдараўна
  3. 1966 – Пяцко Тамара Рыгораўна
  4. 1966 – Купрэйчык Тамара Карлаўна
  5. 1974 – Валетка Галіна Віктараўна
  6. 1975 – Васілевіч Наталля Іванаўна
  7. 1976 – Крупеніч Ларыса Міхайлаўна
  8. 1976 – Туравец Тамара Міхайлаўна
  9. 1976 – Мужчынская Таісія Вячаславаўна
  10. 1980 – Чырвоны Аляксандр Іванавіч
  11. 1981 – Статакевіч Святлана Міхайлаўна
  12. 1982 – Чырвоная Вольга Іванаўн
  13. 1983 – Паляшчук Наталля Стяпанаўна
  14. 1985 – Гурбо Ганна Мікалаеўна
  15. 1988 – Статкевіч Ірына Міхайлаўна
  16. 1990 – Дубінка Алена Іванаўна
  17. 1990 – Трафімава Святлана Аляксандраўна
  18. 1991 – Чупрык Вольга Валер’еўна
  19. 1993 – Прутнікевіч Марына Міхайлаўна
  20. 1997 – Буряк Андрэй Алегавіч
  21. 1997 – Гурская Наталля Іванаўна
  22. 1998 – Грэк Кацярына Аляксандраўна
  23. 1998 – Гліністая Кацярына Міхайлаўна
  24. 1998 – Гушчына Таццяна Іванаўна
  25. 1998 – Хадаровіч Аксана Аляксандраўна
  26. 1998 – Царык Таццяна Міхайлаўна
  27. 2001 – Валюкевіч Яўгенія Сяргееўна
  28. 2002 – Талпека Алена Валер’еўна
  29. 2002 – Гліністая Таццяна Міхайлаўна
  30. 2003 – Саковіч Юлія Мікалаеўна
  31. 2004 – Валюкевіч Дзяніс Сяргеявіч
  32. 2022 – Лапацентава Ганна Андрэеўна

 

 

свернуть

Выпускнікі Селішчанскай школы, якія працуюць у роднай школе

12.09.2022
развернуть

НАСТАЎНІКІ

Выпускнікі Селішчанскай школы, якія працуюць у роднай школе

  1. Атрохава Софья Якімаўна
  2. Бежына Ірына Уладзіміраўна
  3. Вайцаховіч Сяргей Іванавіч
  4. Кабак Алена Аляксандраўна
  5. Кулакоўская Наталля Міхайлаўна
  6. Кулакоўскі Уладзімір Анатольевіч
  7. Нерсесян Людміла Іванаўна
  8. Пайбердзіна Алена Уладзіміраўна
  9. Трушко Аксана Сяргееўна
  10. Халько Наталля Раманаўна
свернуть

З гісторыі развіцця адукакцыі ў вёсцы Селішча

12.09.2022
развернуть

З гісторыі развіцця адукакцыі ў вёсцы Селішча

        Упершыню “школа” у в.Селішча ўпамінаецца ў афіцыйным дакуменце “Описание церквей Минской Епархии Слуцкого уезда” ад 1875. У гэтым дакуменце гаворыць наступнае: “В деревнях Селище и Мащицы утверждены  церковно-приходские школы, содержащиеся за счет прихожан, но материальные и педагогические средства  оных очень слабые.   Развитие грамотноси в приходе незначительное и достигает не более 4-х % мужского населения»

       Якія ж былі гэтыя “зацверджаныя царкоўна-прыходскія школы” і як была  арганізавана іх работа?

         Сяляне вескі наймалі падлетка (“дарэктара”),  які закончыў ўжо раней царкоўна-прыходскую школу, плацілі яму 1-1,5 рублі  за вучобу аднаго дзіцяці ў зімовы перыяд. Дзеці вучыліся толькі зімой, таму што  ўвесь  астатні час яны павінны былі працаваць.

        Пасля заканчэння такой “школы” дзеці больш заможных сялян паступалі ў  народныя вучылішчы ў весках Лучнікі, Раманава (цяпер веска Леніна) або Цараўцы ( цяпер Кірава).

      Царкоўна-прыходскія школы кантраляваліся папом прыхода і існавалі да 1941г.

        Дзяцей вучылі чытаць, пісаць, чатыром асноўным арыфметычным дзеянням,малітвам. У  такую “школу” хадзілі 1-2 зімы, мала хто мог наведваць яе 3-4 зімы.

       Пасля Першай сусветнай (1914 – 1918 гг.) і Грамадзянскай (1918 – 1920 гг.) войнаў мясцовымі ўладамі для школы былі вылучаны будынкі былой карчмы і пастаялага двара, якія знаходзіліся на скрыжаванні гасцінцаў Масква – Варшава і Слуцк – Нясвіж.      

       Будынак школы да пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў размешчаны каля шашы Слуцк – Брэст (зараз на гэтым месцы знаходзіцца невялікі парк за сучасным магазінам). Школа  была ў двух будынках: у адным размяшчаліся вучэбныя класы, а ў другім жылі настаўнікі.

     У 1920 г.(па ўспамінах мясцовых жыхароў) была адкрата пачатковая школа.   У 1934 г. была адкрыта сямігодка. 1 кастрычніка 1960 г.  -  адкрыта васімігадовая школа. 1 верасня 1962 года пачынае свае існаванне сярэдняя школа.

свернуть

Дырэктары (загадчыкі) Селішчанскай школы

12.09.2022
развернуть

Дырэктары (загадчыкі) Селішчанскай школы

1.     Арцыховіч Філімон

2.      Амяльчук Мяфодій

3.      Сільвановіч

4.      Міхаленя Андрэй Рыгоравіч

5.      Белаблоцкі

6.      Бялькевіч Вера Аляксандраўна

7.      Руды Іван Кандратавіч

8.      Заніна Алена Цімафееўна

9.      Мялешка Якаў Пятровіч

10.     Канановіч Аляксандр Міхайлавіч

11.     Нядзелька Сямен Сямёнавіч

12.     Нікольскі Міхаіл Аляксандравіч

13.     Нікольская Зінаіда Анатольеўна

14.     Ляткоўскі Антон Сяргеевіч

15.     Пятрушка Архіп Яфрэмавіч

16.     Аляшкевіч Аляксандр Іванавіч

17.     Статкевіч Міхаіл Ігнатавіч

18.     Дубінка Іван  Васільевіч

19.     Ягоранка Аляксандр  Нікіфаравіч

20.     Корбут Міхаіл Уладзіміравіч

21.     Нічыпаровіч Аляксандр Валянцінавіч

 

1919-1926

1926-1932

1932-1936

1936-1937

1937-1939

1937-1941

1941-1944

1944-149

1949-1951

1951-1952

1952 г.

1952-1953

1953-1954

1954-1955

1955-1962

1962-1968

1968-1971

1971-1975

1975-1982

1982-2018

 з 2018 г.

 

 

свернуть

З успамінаў былых вучняў школы

12.09.2022
развернуть

З успамінаў былых вучняў школы

ТУРАВЕЦ МІХАІЛ ІВАНАВІЧ ( 1922 г. н. ):

“ … у 1930 г. у школе было чатыры класы. Загадчыкам школы быў Амяльчук Мефодзій. Школа знаходзілася каля гасцінца Слуцк Раманава. У 1936 г. школу пашырылі, дабудавалі яшчэ  адзін будынак. Другі будынак школы знаходзіўся  па той бок шашы, як ідзе дарога на в.Машчыцы. У вайну школа згарэла. У час акупацыі вучыліся па хатах…”

КОЗЕЛ НІЛА АПАНАСАЎНА (1926 г. н.):

“… Будынак школы тады размяшчаўся на месцы паміж сучасным магазінам і помнікам загінуўшым воінам. Будынак быў драўляным, меў класныя пакоі, была кватэра для настаўнікаў…”

ТРУШКО (ДУБОВІК) ЗІНАІДА ПІЛІПАЎНА ( 1929 г. н.):

“… перад вайной у школе было ўжо сем класаў. Дырэктарам была Бялькевіч Вера Аляксандраўна. Пры адступленні Чырвонай Арміі будынкі  школы згарэлі. У 1941 г. дзеці вучыліся па хатах. У той час дырэктарам быў Руды Іван  Кандрацьевіч…”

ФЯДЗЮШКА (ДОЛБІК) ТАМАРА, выпускніца Селішчанскай сямігадовай школы  1953 г.:

“… У школу пайшла пасля заканчэння вайны. У памяшканннях было вельмі холадна, сядзелі адзеўшыся. Адзін буквар быў на ўвесь клас. Вучыліся па хатах  у Мастовіча Петруся, Туравец Ганны, Юркевіч Вольгі. Дырэктарам быў Нікольскі Міхаіл Аляксандравіч.

 Кніжкі насілі ў палатняных торбачках, добрага адзенння не было, але хацелі вучыцца і стараліся…”

ЕЗАВІТ МАРЫЯ ІВАНАЎНА (1910 г. н. ):

“… Раней за сучасным магазінам была карчма і пастаялы двор. Потым у гэтым будынку  была адкрыта пачатковая школа: тры пакоі, кухня і кватэра для настаўнікаў.

 Неўзабаве  школу пашырылі і адкрылі сямігодку. Яна была  на другі бок дарогі  на Машчыцы. Там для пашырэння школы адвялі дом раскулачаных сялян…”

ШОТ АЛЕНА МІКАЛАЕЎНА ( 1914 г. н. ):

“… Школа знаходзілася па дарозе ў в. Раманава, уздоўж гасцініца. У школе было два класныя пакоі. Займаліся па два класы разам. Была таксма кватэра для настаўнікаў. У вайну школа згаэла…”

свернуть

З гісторыі вёскі Селішча

12.09.2022
развернуть

З гісторыі вёскі Селішча

        Калі і кім была заснавана вёска Селішча – невядома. Аб  ёй не захавалася архіўных матэрыялаў. Вядома толькі, што ў пачатку  XIX стагоддзя вёска размяшчалася на левы бок паштовага тракта, які ішоў са Слуцка на Нясвіж, пры перасячэнні яго Екацярынскім трактам Масква – Варшава.

          Вёска Селішча (Селіца, як некаторыя яе называлі) была пабудавана на поўдзень ад цяперашніх могілак з Усходу (ад паштовага тракта) на Захад (у напрамку тракта Масква – Варшава).

         Па сцвярждэнню старажылаў даўжыня вуліцы была больш аднаго кіламетра. Вуліца была вузкай і амаль непраходнай вясной і восенню, таму што сяло стаяла недалёка ад нізіны, па якой працякала рэчка. Рака была граніцай паміж вёскамі Селішча і Машчыцы.

        Каля паўднёва-усходняй акраіны вёскі, дзе цяпер праходзіць старая паштовая дарога і працякае раўчук (непадалёк ад урочышча Гараваха), знаходзіцца старажытнае гарадзішча, што ў народзе завецца Замачкам; яно займае больш як адзін гектар зямлі, абнесены высокім земляным валам. Мясцовае паданне сцвярджае, што падчас вайны са шведамі (Паўночная вайна 1700 – 1721 гг.) тут быў уладкаваны палявы стан Пятра Ι. А пры правядзенні раскопак археолагамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1989 – 1991 гг. было ўстаноўлена, што ў канцы X – пачатку XI стст. тут узнікла пасяленне людзей з развітым рамесніцтвам. Адсюль, хутчэй за ўсе, і пачынае сваё існаванне вёска Селішча.

        У XVI ст. землі, на якіх размешчана вёска, належалі слуцкім князям Алелькавічам, аб чым гаворыць грамата князя Юрыя Юр’евіча, выдадзеная Слуцкаму Успенскаму сабору ў 1583 г., якая пачынаецца наступнымі словамі: “Юрый Юр’евіч Алелькавіч, князь Слуцкі. Да намесніка нашага, іваньскага пана Юрыя Курскага”.

        У Селішчы ў пачатку XX стагоддзя налічвалася каля 100 двароў (дакладных звестак аб колькасці дамоў у вёсцы архіў і памяць старажылаў не захавалі). Сяляне валодалі амаль 1008 дзесяцінамі зямлі. Займаліся ў асноўным земляробствам. Амаль кожная гаспадарка мела каня, плуг (ці саху, што было часцей) і барану на драўлянай раме. У гаспадарках вырошчваі бульбу і зерневыя, з тэхнічных культур – лён, які сяляне абраблялі самі.

      Каля 75% сялян былі малазямельнымі. Яны будавалі невялікія хаткі, без фундаменту, з маленькімі ваконцамі, дах быў накрыты саломай.

      Мэбля таксама была вельмі беднай. У асноўным яе скаладалі шырокія лавы,мог быць і палок, на якім спаал ўся сям’я. У некаторых былі невялікія драўляныя ложкі. Падлогі былі землянымі, а сама хата тапілася па-чорнаму: у вокнах былі прарэзаны невялікія адтуліны для выхаду дыма. Такая адтуліна закрывалася анучаю або мяшком з саломаю. Хата асвятілася лучынай або смаловымі каранямі. Унутры было брудна і сыра.

      Некаторыя малазямельныя сяляне ішлі наймацца на заробкі ў маёнтак Івань або ў Слуцк. Заробкі былі невялікія.

      У вёсцы Селішча жылі ў асноўным беларусы. Таксама пражывала пяць яўрэйскіх сем’яў. На перакрыжаванасці паштовага тракта і гасцінца стаяла карчма і пастаяльны двор, што належаў яўрэю. Вольны час сяляне праводзілі або на вячорах у адной  з вясковых хат, або ў карчме. Аб чытанні кніг і газет ім нават марыць не даводзілася, асноўная сялянская маса была няграматнай.

свернуть