Раённае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства

28.11.2018

28 лістапада ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Селішчанская сярэдняя школа” прайшло раённае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства на тэму  “Сучасны ўрок – творчая майстэрня настаўніка”.

Настаўнік нашай школы, Вайцаховіч Сяргей Іванавіч правёў адкрыты ўрок на тэму “Расія на мяжы XIX– XX стагоддзя”. Да ўроку была падрыхтавана неабходная статыстычная інфармацыя, выкарыстоўваліся відэаматэрыялы па тэме. Асноўны акцэнт быў зроблены на развіццё прамысловасці і сельскай гаспадаркі, сацыяльныя змены і знешнюю палітыку Расіі.  

Дзеці атрымалі задавальненне ад мерапрыемства, якое выяўлялася праз іх актыўнасць, уважлівасць, жаданне дапоўніць адказы адзін аднаго сваімі ведамі.