Удзел у І адкрытым рэспубліканскім фестывалі-конкурсе “Талісман удачы”

19.11.2018

Беларускі саюз музычных дзеячаў нядаўна правёў І адкрыты рэспубліканскі фестываль-конкурс 

 “Талісман удачы”.

Нашы таленавітыя вучні наведваюць Селішчанскую дзіцячую музычную школу мастацтваў, якую прадстаўлялі на гэтым творчым спаборніцтвы і вярнуліся з узнагародамі.

Вучаніца 6 класа  Арэшова-Каменская Карына ўзнагароджана дыпломам I ступені ў намінацыі “Эстрадны вакал”, вучаніца 7 класа Невяроўская Валерыядыпломам 1 ступені ў намінацыі "Інструментальная музыка. Салісты. народныя інструменты".

 

Наперадзе ў гэтых вучняў – новыя конкурсы, новыя творчыя поспехі. Віншуем удзельніц і жадаем ім выдатных выступленняў !