Антытытунёвая акцыя да Адзінага дня здароўя

15.11.2018

        

З 12 па 15 лістапада 2018 года ў нашай школе праходзіць антытытунёвая акцыя да Адзінага дня здароўя 

“Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў”.


Мэта акцыі: прыцягнуць увагу дзяцей да праблемы шкоды, якая наносіцца прыхільнасцю да курэння. У рамках гэтай акцыі было запланавана мноства розных мерапрыемстваў.

Прайшоў прагляд і абмеркаванне навукова-папулярнага фільма «Самообман», які тычыцца прафілактыкі ўжывання наркатычных, таксічных, псіхаактыўных і табачных сумесяў.

У рамках акцыі таксама праводзяцца тэматычныя інфармацыйныя гадзіны для вучняў як малодшай, так і старэйшай школы, адзін з якіх і захаваны на фота. Так, вучні 11 класа вялі дыскусію на тэму «Здаровы лад жыцця - гэтя модна» (Прафілактыка шкодных звычак).

 


Асаблівую цікавасць у вучняў як малодшай, так і старэйшай школы, выклікаў выраб малюнкаў і плакатаў па гэтай тэме. Паралельна з гэтым, вучні на чале з актывам БРСМ узялі ўдзел у своеасаблівым бліц-апытанні «Куру / не куру таму што», паказваючы тым самым сваё стаўленне да праблемы.

Самым папулярным было запаўненне графы «Не куру, таму што» якое казала навакольным аб тым, што аўтар запісу супраць згубнай звычкі. Аднак некалькі вучняў нашай школы, якія маюць гэтую згубную звычку выказалі супрацьлеглае меркаванне з гэтай нагоды.


На працягу гэтага тыдня было прадстаўлена шмат карыснай інфармацыі: падрыхтаваны плакаты, якія наглядна прапагандавалі шкоду курэння і здаровы лад жыцця.