Педагагічны савет

09.11.2018

9 лістапада у Дзяржаўнай установе адукацыі "Селішчанская сярэдняя школа" прайшоў педагагічны савет на тэму: “Арганізацыя дзейнасці педагагічнага калектыву ўстановы адукацыі па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню”.

Педагогі праслухалі даклад намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Нерсесян Л.І. “Арганізацыя дзейнасці педагагічнага калектыву ўстановы адукацыі па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню”, якая адзначыла напрамкі дзейнасці педагогаў і ўсе мерапрыемствы, грамадзянская місія якіх - падрыхтоўка гуманнага, сацыяльна актыўнага і інфармаванага грамадзяніна.

А таксама былі  праслуханы наступныя выступленні:  Педагог-арганізатар падрыхтаваў даклад на тэму "Роля дзіцячых і маладзежных аб’яднанняў у грамадзянска-патрыятычным выхаванні вучняў", сацыяльны педагог -  "Арганізацыя работы з непаўналетнімі, якія знаходзяцца ў СНС, з якімі праводзяцца ІПР, якія выхоўваюцца ў апякунскіх сем’ях". Далей выступаў настаўнік малодшых класаў, беларусскай мовы і літаратуры, гісторыі і дапрызыўнай падрыхтоўкі.