Пионеров стало больше

22.05.2018

     18 мая 2018 года ў Селішчанскай сярэдняй школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню нараджэння БРПА, на якой вучні 5 класа былі прыняты ў піянеры. 9 вучняў папоўнілі шэрагі піянерскай дружыны Селішчанскай сярэдняй школы. Яны паўдзельнічалі ў забаўляльнай праграме, а пазней прамовілі піянерскую клятву, пасля якой 11-класнікі мелі гонар павязаць галоўны сімвал піянераў - чырвона-зялёныя гальштукі.

   22 мая прайшло пасвячэнне вучняў 2 класа ў акцябраты! 7 чалавек адправіліся разам са сваімі старэйшымі сябрамі- піянерамі па праменням акцябрацкай зорачкі. Падчас падарожжа ім давялося прайсці шэраг выпрабаванняў, перш чым на іх заззяў акцябрацкі значок - сімвал прыналежнасці да грамадскага аб'яднання БРПА. Для гэтага ім давялося ўспомніць правілы акцябрат, праявіць сваю кемлівасць, знаходлівасць і фантазію. Пазней акцябраты прамовілі клятву і абяцалі быць стараннымі, праўдзівымі, дружнымі, клапаціцца пра блізкіх, адказваць за даручаную справу. Лепшыя піянеры дружыны ўручылі рабятам акцябрацкія зорачкі і пажадалі маленькім першаадкрывальнікам быць стараннымі, добрымі, спагаднымі, дапамагаць старэйшым і самотным людзям, добра вучыцца.