Прававая субота

05.05.2018

   30 красавіка 2018 года ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Селішчанская сярэдняя школа”  прайшла Прававая субота.

Варта адзначыць, што гэты дзень вучні школы правялі вельмі актыўна і насычана. Так, каманда вучняў 5-11 класаў прыняла ўдзел і паказала добрыя вынікі (2 месца) у раённых спаборніцтвах па плаванні.

Класны кіраўнік 4 класа Трушко А.С. правяла з вучнямі 2-5 класаў гульню-віктарыну “Мае правы і абавязкі”, у ходзе якой маленькія жыхары школы змаглі азнаёміцца са сваімі галоўнымі правамі і абавязкамі.

Вучні 10-11 класаў прынялі удзел ў гульні – віктарыне “У царстве матэматыкі”. Каманды-удзельніцы паказалі добрыя веды ў розных конкурсах: «Матэматычная размінка», «Матэматыкі  жартуюць», конкурс капітанаў. У ходзе гульні рабяты  праявілі эрудыцыю і лагічнае мысленне, уменне прымаць решэнне ў нестандартнай сітуацыі. Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя прызы і бадзёры настрой.

Педагог сацыяльны Дубіцкая В.П. правяла некалькі мерапрыемстваў, прысвечаных праблемам захавання здароўя і ўзаемаадносін з сябрамі і аднагодкамі. У іх ліку – гадзіна зносін “Сцяжынка да свайго Я” (з вучнямі 8-11 класаў) і кансультацыя для бацькоў “Тайм-мэнэджмэнт для дзяцей”.

Таксама было праведзена кансультаванне бацькоў на тэму “Праблемы пры вывучэнні французскай мовы і літаратуры”, дзе яны змаглі знайсці адказы на любое пытанне па тэмах прадмета.

Акрамя гэтага, па графіку працавалі факультатывы і гурткі.