"Дзень зямлі".

26.04.2018

"Дзень зямлі".

      З мэтай абуджэння цікавасці вучняў да сваёй роднай зямлі, культуры беларускага народа, яго гістарычнага мінулага для навучэнцаў 5-8 класаў 21.04.2018г была праведзена віктарына “Ці ведаеш ты гісторыю роднага краю?”. Рабятам было прапанавана адказаць больш чым на 50 пытанняў. Пытанні былі як сур'ёзныя, так і жартоўныя. Са сваёй задачай навучэнцы справіліся і атрымалі не толькі задавальненне ад зносін, але і новыя веды.

Вучні 2-4 класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Зямля - наш агульны дом”. Дзеці атрымалі масу станоўчых эмоцый і добры настрой, які перадалі ў сваіх малюнках.

У рамках прафарыентацыйнай работы навучэнцы 9 класа наведалі Дзень прафарыентацыі ва УА “Слуцкі дзяржаўны каледж”. Прафесіяналы пазнаёмілі дзяцей з рознымі прафесіямі, якія можна атрымаць у іх каледжы.

Каманда навучэнцаў 5-11 класаў прынялі ўдзел у раённым вясеннім лёгкаатлетычным кросе.

У канцы дня рабят чакала цікавая сустрэча з сацыяльным педагогам. Дзеці прынялі ўдзел у групавым занятку “Віды пакарання непаўналетніх”. У час занятку рабяты даведаліся многа карыснай інфармацыі.

Для навучэнцаў 7-11 класаў была арганізавана музычны-забаўляльная дыскатэка “Вечар з сябрамі”.

Для бацькоў былі праведзены кансультацыі на тэмы “Наступствы сямейных канфліктаў” і “Праблемы пры вывучэнні англійскай мовы і інфарматыкі”, дзе яны змаглі знайсці адказ на любое пытанне.

Акрамя гэтага, у суботу па графіку працавалі камп’ютарны клас, бібліятэка, праводзіліся заняткі аб'яднанняў па інтарэсах, факультатыўныя заняткі.