“Мы грамадзяне Беларусі”

20.03.2018

    15 сакавіка 2018 года у Селішчанскай сярэдняй школе было праведзена мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай акцыі , прысвечанае Дню Кансцітуцыі! Бібліятэкар школы Шалаева Ж.У. паведаміла навучэнцам як стваралася і фарміравалася Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, у чым яе сутнасць і асноўная дзейнасць. Як вынік усяго мерапрыемтсва, вучні школы, якім нядаўна споўнілася 14 год, атрымалі памятные падарункі – кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь

    17 сакавіка 2018 года  ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Селішчанская сярэдняя школа” была адзначана Пазнавальная субота!

У сувязі з гэтым, для вучняў былі арганізаваны і праведзены наступныя мерапрыемствы:

Для вучняў пачатковай школы (2-4 класы) – “Падарожжа ў краіну ветлівых слоў”, сярэдняй школы (5-7 класы) – турнір “Хто самы ўважлівы”, а для навучэнцаў старэйшай школы (8-11 класы) – інтэлектуальная гульня “Галоўны закон дзяржавы”. Акрамя гэтага, сацыяльным педагогам Дубіцкай В.П. была праведзена інфармацыйная гадзіна “Адказнасць за псаванне маёмасці”.

Адначасова з  гэтымі мерапрыемствамі члены ПА ГА “БРСМ” прынялі ўдзел ў акцыі “Абеліск”, і быў арганізаваны прагляд фільма  “Падарожжа па гарадах Беларусі”.

Па графіку працаваў камп’ютарны клас, бібліятэка, праводзіліся заняткі аб'яднанняў па інтарэсах, спартыўнай секцыі, факультатыўныя заняткі. Для бацькоў былі арганізаваны наступныя кансультаванні: “Праблемы пры вывучэнні  англійскай мовы і інфарматыкі” і “Кніга і дзіця”.

    17 сакавіка ў Селішчанскай сярэдняй школе адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход на тэму “Шчаслівы той, хто шчаслівы дома”. Намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Нерсесян Л.І. была праведзена бяседа з бацькамі аб асноўных правілах бяспекі вучняў, іх паводзінамі ў школе і па за яе сценамі, і быў арганізаваны прагляд фільма па дадзенай тэме.