“А ну, дзяўчынкі”

14.03.2018

      7 сакавіка, напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, вучні прынялі ўдзел у святочнай конкурснай праграме “А ну, дзяўчынкі”. Дзяўчынкі былі вельмі актыўныя ў розных конкурсах, паказалі свае музычныя і артыстычныя  навыкі, высокі інтэлектуальны ўзровень, за што і атрымалі прызы і  падарункі. Усе прысутныя атрымалі шмат эмоцый, драйву і вяселага настрою; кожная ўдзельніца хацела паказаць, наколькі яна разумная, прывабная, артыстычная і самая-самая. У зале вітала атмасфера весялосці. Віншуем усіх удзельніц і жадаем ім усяго найлепшага!