Дзень прафілактыкі шкодных звычак!

03.03.2018

3 сакавіка 2018 года  ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Селішчанская сярэдняя школа” быў адзначаны Дзень прафілактыкі шкодных звычак!

У сувязі з гэтым, для вучняў былі арганізаваны і праведзены наступныя мерапрыемствы:

Для вучняў сярэдняй школы (5-7 класы) – гутарка з элементамі гульні “Курение – опасная ловушка”, для старэйшых класаў – прафілактычны занятак “Риск и рискованное поведение”. Для вучняў 2-4 класаў была запланавана і адбылася экскурсія на “Якуцкія горы”.

Адначасова з  гэтымі мерапрыемствамі члены ПА “БРСМ” прынялі ўдзел ў дабрачыннай акцыі “Падарунак ветэрану”.

Па графіку працаваў камп’ютарны клас, бібліятэка, праводзіліся заняткі аб'яднанняў па інтарэсах, спартыўнай секцыі, факультатыўныя заняткі. Для бацькоў было арганізавана кансультаванне па тэме “Праблемы пры вывучэнні матэматыкі”.