Дзень адказных і бяспечных паводзін

28.02.2018

    24 лютага 2018 годаў Дзяржаўнай установе адукацыі “Селішчанская сярэдняя школа” быў адзначаны Дзень адказных і бяспечных паводзін!

     Для вучняў былі арганізаваны і праведзены наступныя мерапрыемствы:

Для пачатковай школы  (2-4 класы) – размова-практыкум “Небяспечныя сітуацыі ў доме”, для вучняў сярэдняй школы (5-7 класы) – занятак с элементамі трэнінгу “Асноўныя правілы бяспекі”, а для старшакласнікаў (10-11 класы) – інтэрактыўны трэнінгавы занятак “Мат не наш фармат, альбо далоў брыдкаслоўе!”.

      Потым адбыўся прагляд відэафільма “Правілы бяспекі для дзяцей” і прайшла гадзіна зносін “Асобасныя асаблівасці і прафесійныя намеры”.

      Па графіку працаваў кампутарны клас, бібліятэка, спартыўная зала, праводзіліся заняткі аб'яднанняў па інтарэсах і факультатыўныя заняткі. Для бацькоў было арганізавана кансультаванне па тэме “Праблемы пры вывучэнні фізікі і астраноміі”, а сацыяльны педагог правяла рэйд “Сям’я. Падлетак”