Чалавек звычкі і чалавек волі

22.02.2018

3  лютага 2018 годаў Дзяржаўнай установе адукацыі “Селішчанская сярэдняя школа” прайшла творчая субота!

Вучні 5-7 класаў правяралі свой  інтэлектуальны ўзровень падчас гульні “Самы разумны”. Вучні пачатковай школы пашыралі свой далягляд і даведаліся шмат чаго інтарэснага ў час віктарыны “У свеце цікавага”.

Хлопцы і дзяўчынкі 7 класа былі на экскурсіі “Слуцк гістарычны”, дзе яны змаглі адчуць сябе экскурсаводамі, бо расказвалі асноўную інфармацыю пра тое ці іншае гістарычнае месца ў горадзе сваім аднакласнікам.

Вучні 8-9 класаў прынялі ўдзел у дыскусіі “Чалавек звычкі і чалавек волі”, а 5-9 класаў - павысілі свой культурны ўзровень на групавым занятку “Культура паводзін у грамадскіх месцах”. Члены цімураўскага атрада разам з актывістамі школы займаліся падрыхтоўкай конкурснай праграмы да Дня абаронцаў Айчыны “А ну, хлопчыкі”

Па графіку працаваў кампутарны клас, бібліятэка, спартыўная зала, праводзіліся заняткі аб'яднанняў па інтарэсах і факультатыўныя заняткі.

 

Для бацькоў было арганізавана кансультаванне, прысвечанае праблемам пры выкладанні геаграфіі, і, таксама, бяседа на тэму “Сям’я і сямейныя каштоўнасці”.