Здаровы я – здаровая краіна

14.02.2018

2 субота лютага 10.02.2018 года ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Селішчанская сярэдняя школа” прайшло  мерапрыемства пад назвай «Здаровы я – здаровая краіна», прысвечаная Дню здароўя.

  Каманда вучняў 4-8 класаў прыняла ўдзел у IX раённай спартландыі, прысвечанай 29-годдзю вываду войск з АФганістану і заняла 4 месца!

 Вучні 3,5,7,11 класаў былі прадстаўнікамі школы на раённай алімпіядзе “Школа бяспекі-2018”. Юныя знатакі адказвалі на тэставыя пытанні, выконвалі заданні  па асновах бяспекі  жыццядзейнасці, пажарнай бяспекі, аказанню першай дапамогі. Вучань 5 класа Лапацентаў Павел адзначаны дыпломам   IIIступені! Малайчына!

 Хлопцы і дзяўчаты 8-10 класаў удзельнічалі ў дыспуце “Кніга ці камп’ютар: усе “за” і “супраць”, а 7-8 класаў – у пазнавальным занятку “Інтэрнэт залежнасць”. Акрамя гэтага, члены цімураўскага атрада правялі акцыю “Ветэран жыве побач”, у рамках якой аказвалі дапамогу пажылым людзям і ветэранам працы.

 Па графіку працаваў камп’ютарны клас, бібліятэка, праводзіліся заняткі аб'яднанняў па інтарэсах, факультатыўныя заняткі.

  Акрамя гэтага, адбылося кансультаванне бацькоў, прысвечанае праблемам пры вывучэнні фізікі і матэматыкі. Сацыяльным педагогам была праведзена кансультацыя па тэме “Як бацькам павышаць вучэбную матывацыю”.