Дзень прафарыентацыі

07.02.2018

03.03.2018г у Дзяржаўнай установе адукацыі “Селішчанская сярэдняя школа”  прайшоў Дзень прафарыентацыі

Вучні пачатковай школы (2-4 клас) прынялі ўдзел у віктарыне “Адгадай прафесію”.

Для вучняў  5-7 класаў быў праведзены конкурс малюнкаў і калажоў “Выратавальнікі вачыма дзяцей”. Лепшыя работы былі узнагароджаны салодкімі прызамі.

Вучні 8-10 класаў прынялі ўдзел у трэнінгавым занятку “Я выбіраю прафесію”, які дапамог ім больш дакладна вызначыцца па пытанні выбару спецыяльнасці.

На працягу дня працавалі камп’ютарны клас, бібліятэка праводзіліся заняткі аб'яднанняў па інтарэсах, факультатыўныя заняткі.

З бацькамі была праведзена кансультацыя на тэму “Праблемы, якія ўзнікаюць пры выкладанні гісторыі і грамадазнаўства”.

Вечарам школа сабрала ў сябе вучняў на традыцыйным вечары сустрэчы з выпускнікамі “Аднакласнікі, аднакласніцы…”. Асоба ўшаноўвалі юбіляраў, якія закончылі школу 5, 10, 15, 20, 30, 4о гадоў таму назад. Выпускнікі выступалі, распавядалі пра сябе, пра тое, як склалася іх жыццё, дзе працуюць і г.д. Апроч гэтага, вучні школы падрыхтавалі для выпускнікоў мноства конкурсаў і пацешылі іх сваімі выступленнямі.