Дзень інтэлектуальных гульняў.

30.01.2018

   У суботу 27 студзеня 2018 года вучні Дзяржаўнай установы адукацыі “Селішчанская сярэдняя школа” прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню інтэлектуальных гульняў.

   Вучні пачатковай школы (1-4 клас) прынялі ўдзел ў гульні-конкурсе на лепшага снегавіка. Хто ляпіў са снегу, хто маляваў снегавіка на снезе. У выніку ўсе удельнікі атрымалі салодкія прызы.

   Вучні 8-9 класаў удзельнічалі ў інтэлектуальнай гульні “Экалогія і мы”, галоўнай мэтай якой з’яўляліся: развіццё ў моладзі мыслення, увагі, памяці, уменне працаваць у камандзе, пачуццё таварыства і павагі да прыроды.

  Для вучняў 5-7 класаў быў праведзены турнір “Што? Дзе? Калі?”, а потым – зімовыя гульні на свежым паветры “Зімовыя забавы”.

  Вечарам адбылася дыскатэка “Музычны калейдаскоп”.

 На працягу дня ў школе працавалі камп’ютарны клас, бібліятэка, праводзіліся заняткі аб'яднанняў па інтарэсах, факультатыўныя заняткі.

 Для бацькоў была праведзена кансультацыя, прысвечаная праблемам, якія ўзнікаюць пры вывучэнні гісторыі і грамадазнаўства.