Дзень зімовых забаў

20.01.2018

 У  суботу 20 студзеня 2018 года навучэнцы Дзяржаўнай установы адукацыі “Селішчанская сярэдняя школа” прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню зімовых забаў.

  Вучні 5-8 класаў удзельнічалі ў раённых спаборніцтвах “Снежны снайпер” ,  і заняліпрызавое 1 месца!  Таксама праходзіла раённая алімпіяда па правілах дарожнага руху, дзе прынялі уздел навучэнцы 5-7 класаў. Хлопцы і  дзяўчынкі  2-4 класаў  - ў часе гульні “Падарожжа па зімовай краіне”. А дапамагалі ў правядзенні мерапрыемства рабяты - актывісты піянерскай дружыны школы.Вучні 8-9 класаў – ў інтэрактыўнай гутарке “Людзі з жалеза”, якое праводзіла сацыяльны педагог Дубіцкая В.П.

  Падчас гэтага праводзіліся зімовыя гульні на свежым паветры “Зімовыя забавы”. Вечарам адбылася дыскатэка “Снег кружыцца, лятае…”.

  На працягу дня працавалі камп’ютэрны клас, бібліятэка, спартыўная зала, праводзіліся заняткі аб'яднанняў па інтарэсах, факультатыўныя заняткі, і адбылася кансультацыя для бацькоў прысвечаная праблемам, узнікаючым пры выкладанні рускай мовы ў 6 класе.