Майстэрня Дзеда Мароза

17.12.2016

17 снежня ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Селішчанская сярэдняя школа” прайшоў традыцыйны Дзень здароўя. Сярод вучняў 5-11 класаў настаўнік фізічнай культуры правёў школьныя спаборніцтвы па кулявой стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.

“Майстэрня Дзеда Мароза”

     Пад такой назвай прайшла ў школе калектыўна-творчая справа па падрыхтоўцы навагодняга свята. Вучні 5-9 класаў выпускалі святочныя газеты і плакаты, упрыгожвалі вучэбныя кабінеты, праводзілі рэпетыцыю музычных, тэатральных і танцавальных нумароў навагодняга ранішніка і навагодняй дыска-праграмы. 

     Бацькоўскі сход, які быў праведзены класным кіраўніком 5 класа Атрохавай С.Я. у шосты дзень тыдня на тэму “Здаровы лад жыцця ў сям’і”, дапамог бацькам пераглядзець свае погляды ў рамках дзіцяча-бацькоўскіх адносін. Найбольш важным момантам вучэбнай дзейнасці з’яўляецца працэс адаптацыі дзіцяці ў школе і ў новым калектыве, дзе бацькі адыгрываюць немалаважную ролю. Наша задача навучыць бацькоў, як аказаць падтрымку і дапамогу ў гэты адказны перыяд жыцця дзіцяці, каб не згубіць здароўе.

    Таксама вучні школы прынялі ўдзел у раённай культурнай пляцоўцы “Калейдоскоп молодёжного досуга”, якая была праведзена ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Слуцкі ЦДТ” у рамках Года культуры як выніковае мерапрыемства. Навучэнцы нашай цколы атрымалі дыпломы ўдзельнікаў.