Дзень інтэлектуала

10.12.2016

10 снежня ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Селішчанская сярэдняя школа” адбыўся Дзень інтэлектуала.

Вучні 9 класа прынялі ўдзел у гульні-віктарыне “Эрудыт”, арганізаванай класным кіраўніком Н.Р.Халько. Рабяты праверылі свае веды ў розных галінах жыцця, такіх, як спорт, навука, мастацтва і г.д., а таксама даведаліся пра вельмі цікавыя факты, адкрылі шмат новага для сябе. 

Класны кіраўнік 10 класа Г.І.Дытчанкова запрасіла вучняў школы на брэйн-рынг “Разумнікі і разумніцы”. Інтэлектуальная гульня паміж камандамі “Іксікі” і “10+” праходзіла ў атмасферы сяброўскага спаборніцтва, шмат увагі было нададзена матэматычным загадкам і пытанням на логіку. У выніку гульня скончылася з вынікам 58 : 51 на карысць каманды “Іксікі”. Тым не менш, прычын для доўгага смутку і расчаравання ў каманды “10+” не было – усе ўдзельнікі гульні атрымалі салодкія прызы.

Класны кіраўнік 3-га класа А.С.Трушко правяла з дзеткамі – навучэнцамі 2-4 класаў – калектыўную творчую справу “Майстэрня Дзеда Мароза”, падчас якой рабяты сваімі рукамі стварылі шмат ўпрыгожанняў для сваіх вучэбных кабінетаў з нагоды набліжаючагася свята Новага Году.

З вучнямі ж 8-9 класаў Дубіцкая В.П. арганізавала занятак з элементамі трэнінгу “Жыццёвыя мэты”

.