Прававая субота

26.11.2016

26 лістапада ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Селішчанская сярэдняя школа” прайшла прававая субота. Класны кіраўнік 9 класа Халько Н.Р. распачала дзень гульнёвай праграмай “Сто ідэй для ста сяброў”.

Класны кіраўнік 6 класа Андрон А.А. пазнаёміла вучняў 6-7 класаў з дзяржаўнай сімволікай Рэспублікі Беларусь, пасля чаго правяла з імі тэматычны турнір-віктарыну, які так і называўся – “Дзяржаўныя сімвалы краіны”.

А маленькія жыхары школьнай краіны, вучні 2-4 класаў, гулялі ў экалагічную гульню “Крыжыкі-нулікі”, у ходзе якой класны кіраўнік 3 класа Трушко А.С. дапамагла ім вандраваць па віртуальных экалагічных станцыях, на якіх дзеці паказалі свае веды аб прыродзе нашай Радзімы, а таксама даведаліся шмат новага.

Таксама вучні школы прынялі ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе дзіцячай творчасці “Здравствуй,миір!”, які адбыўся у Дзяржаўнай установе адукацыі “Слуцкі ЦДТ”. 

м