Дзень прафілактыкі шкодных звычак

19.11.2016

 19 лістапада ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Селішчанская сярэдняя школа” адбыўся Дзень прафілактыкі шкодных звычак. Педагог сацыяльны Дубіцкая В.П. распачала дзень гульнёй-віктарынай “Твае правы ў свеце праў”, у якой прынялі ўдзел вучн 2-6 класаў, у ходзе якой маленькія жыхары школы змаглі азнаёміцца са сваімі галоўнымі правамі і абавязкамі.

Класны кіраўнік 6 класа Андрон А.А. запрасіла вучняў 6-9 класаў у інтэлект-кафэ “Беражы здароўе змоладу”. Удзельнікі круглага стала абмеркавалі важныя пытанні, прысвечаныя адной, знаёмай усім і вельмі важнай тэме – як захаваць сваё здароўе.

А завяршыла Дзень прафілактыкі шкодных звычак Дубіцкая В.П., якая разам з вучнямі 8-11 класаў паразважала на тэму “Курэнне ў сучасным свеце”. Былі адзначаны станоўчыя тэндэнцыі для школы і намечаныя асноўныя пункты праграмы па пашырэнні здаровага ладу жыцця сярод школьнікаў

.