Сем цудаў Случчыны

24.09.2016

24.09.2016

 

      У суботу 24 сакавіка  з вучнямі 6-9 класаў быў арганізаваны прагляд фільма “Сем цудаў Случчыны”, праведзена віктарына «Наша Случчына». Дзеці даведаліся пра гістарычныя помнікі  сваёй малой Радзімы, пазнаёміліся з біяграфіямі знакамітых людзей  Случчыны, даведаліся, чым гэтыя людзі праславілі сваю малую Радзіму.

        З мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця з вучнямі 2-4 класаў педагогам соцыальным Дубіцкай Верай  Панфілаўнай была праведзена гульнёвая праграма «Падарожжа ў краіну Берагошы». Дзеці пабывалі на розных станцыях, даведаліся аб галоўных фактарах здароўя – руху, загартоўванні, харчаванні, рэжыму дня. Асобая ўвага была звернута на фактары, якія пагаршаюць здароўя – алкаголь, курэнне, наркотыкі.

               “Мой дом – мая крэпасць”

   Так называлася віктарына, праведзеная сярод вучняў 9-11 класаў. Вучні паказалі свае веды па гісторыі Бедарусі і яе культуры.  Пераможцамі віктарыны стала каманда 10 класа.

 

Вучні 5-9 класаў правялі працоўны дэсант па добраўпарадкаванню тэрыторыі вакол помнікаў           у рамках акцыя “Абеліск”.