День здоровья

21.05.2016

 Яскравым мерапрыемствам у спартыўным жыцці школы стала школьнае першынства па футболу сярод вучняў 5-11 класа, якое было арганізавана настаўнікам фізічнай культуры Кулакоўскім У.А. Юныя футбалісты былі падзелены на тры каманды і ўпэўнена пачалі свой удзел у турніры. У складаным процістаянні перамога ў турніры па суме балаў дасталася зборнай камандзе 4, 8 і 9 класаў. Але сказаць, што ў першынстве былі прайграўшыя, было б няправільна – усе гульцы былі задаволеныя прыемна і з карысцю для здароўя праведзеным часам.

 Настаўнік Лемеш В.А. правёў з вучнямі 6-8 класаў пазнавальную віктарыну “Мой край”, у ходзе якой дзеці здзейснілі віртуальнае падарожжа па Случчыне і праверылі свае веды аб роднай зямлі і яе прыродзе, аб яе гісторыі і сучаснасці.

 Класныя кіраўнікі 9 і 11 класаў Дытчанкова Г.І. і Атрохава С.Я. правялі з бацькамі сваіх навучэнцаў бацькоўскі сход на тэму “Аб асаблівасцях выніковай атэстацыі выпускнікоў”, на якім былі абмеркаваны важныя пытанні аб выніковай атэстацыі выпускнікоў 2015-2016 навучальнага года. Педагогі пагутарылі з бацькамі вучняў, расказалі аб часе і парадку правядзення выпускных экзаменаў, нагадалі аб правілах падрыхтоўкі вучняў да іх.

 З вучнямі 7-9 класаў педагог сацыяльны Дубіцкая В.П. правяла інфармацыйную гутарку “Асаблівасці крымінальнага права. Ведай і выконвай закон”. Яна нагадала аб тым, што ў Рэспубліцы Беларусь крымінальная адказнасць існуе з 14-гадовага ўзросту, расказала аб відах адказнасці непаўналетніх за крымінальныя правапарушэнні.