«Чыстая Случчына» і акцыі “Абеліск”.

30.04.2016

      У суботу 30 красавіка вучні нашай школы прыняла удзел у акцыі «Чыстая Случчына» і акцыі “Абеліск”.

У межах гэтых акцый  дзеці навялі парадак ля помнікаў воінам-вызваліцелям  в. Селішча, каля абяліска ахвярам фашызму ва урочышчы “Гараваха”, а таксама упарадкавалі тэрыторыю вакол брацкіх магіл савецкім воінам в. Ів. Агароднікі і в. Івань.   

Педагогам сацыяльным Дубіцкай Верай  Панфілаўнай была праведзена гадзіна зносін “Прававы эрудыт” з мэтай выхавання прававой граматнасці і культуры паводзін.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні7-8 класаў. У гульнёвай форме навучэнцы замацавалі веды пра свае правы і абавязкі, разглядалі розныя жыццёвыя сітуацыі, у якіх былі парушаны правы герояў.

Дзеці з захапленнем разгадвалі крыжаванкі і словы-перавёртышы.     

“Самы, самая, самае…”

       Так называлася гульня-віктарына па станцыях. На кожнай станцыі рабяты сустракаліся з мультыплікацыйнымі героямі, адякіх удзельнікі атрымлівалі цікавыя заданні.

Дзеці ў гульнёвай форме пашырылі свае веды аб жывёльным і раслінным свеце, вучыліся працаваць у калектыве і індывідуальна.