Спабортніцвы па легкай атлетыцы

23.04.2016

У суботу 23 красавіка ў школе праведзены наступныя цікавыя мерапрыемствы.

   Школьныя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. На старт вышлі вучні 5-11 класаў. Галоўная ўмова удзелу – быць аматарам здаровага ладу жыцця. Юныя бегуны паказалі майстэрства ў сваіх узроставых групах, былі выяўлены пераможцы Лепшыя бегуны прадставяць школу на раённых спаборніцтвах.

   У школьнай бібліятэцы Шалаева Ж.У. правяла з вучнямі 2-4 класаў аперацыю “Кніжкіна бальніца”. Дзеці з карысцю правялі час.

“Вучымся разумець адзін аднаго”

   Так называўся інтэрактцўны занятак, які быў праведзены педагогам-арганізатарам Мажэйкай В.Р. з вучнямі  5-9 класса.

    Мэта  занятку: развіццё камунікатыўных навыкаў, папярэджанне негатыўных адносін да сябе, аднагодкаў, дарослых. Рабятам былі прапанаваны сітуацыі, з якіх патрэбна было знайсці выхад, растлумачыць, што азначаюць выказванні: “Найти общий язык”, “Тон делает фразу”. Рабяты падрыхтавалі памяткі “Як трэба сябе паводзіць у кампаніі аднагодкаў”.