Дзень помнікаў і гістарычных мясцін

16.04.2016

У суботу 16 красавіка у нашай школе праведзены наступныя цікавыя мерапрыемствы.

У школьнай бібліятэцы Шалаева Ж.У. правяла з вучнямі 2-4 класаў гульнёвую праграму “Што дае чалавеку чытанне”. Дзеці змаглі паказаць сваю эрудыцыю і кемлівасць, а таксама весела і цікава правесці час.

 А навучэнцаў 5-8 класаў, аматараў гісторыі, запрасілі на віктарыну  “Беларусь ваенная”.Са слоў класнага кіраўніка Лемеша В.А., мэтай мерапрыемства з'яўляецца патрыятычнае выхаванне падлеткаў, а таксама эфектыўнае выкарыстанне вольнага часу ў шосты школьны дзень.

 З навучэнцамі 5-9 класаў быў праведзены дыспут “Правы і абавязкі грамадзян Беларусі”. У  час дыспута ребята даведаліся многа карыснай і патрэбнай для сябе інфармацыі.

«На парозе дарослага жыцця”

Так называўся  занятак з элементамі  тренінга , які быў праведзены педагогам сацыяльным Дубіцкай В.П. з вучнямі  9 класса.  

Мэта  занятку: пазнаёміць вучняў з новымі прафесіямі і неабходнымі прафесійнымі якасцямі. Рабятам была прапанавана жартоўная віктарына, красворд, рубрыка «Што гэта за прафесія», літаратурны конкурс.