А ну-ка, мальчики!

20.02.2016

У суботу 20 лютага ў рамках шостага дня тыдня ў школе праведзены наступныя цікавыя мерапрыемствы.

СпартландыяА ну, хлопцы!”, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны”,сярод вучняў 5-11 класаў.Са слоў арганізатараў, мэтай спартыўнага мерапрыемства з'яўляецца патрыятычнае выхаванне моладзі, прапаганда здаровага ладу жыцця сярод падлеткаў, а таксама эфектыўнае выкарыстанне вольнага часу ў шосты школьны дзень.

А для дзяцей 2-4 класаў была арганізавана работа майстэрні “Ачумелыя ручкі”. Вынікам працы сталі сувеніры і віншавальныя паштоўкі да Дня абаронцаў Айчыны.

У школьнай бібліятэцы бібліятзкар Шалаева Ж.У. прапанавала вучням 5-6 класаў агляд тэматычнай папкі “Абаронца Айчыны”.

 А навучэнцаў 5-8 класаў, аматараў вандраванняў, педагог-арганізатар запрасіла у віртуальнае падарожжа “7 цудаў свету”.

У школе праведзена акцыя “Ветэран жыве побач”. Члены атрада “Цімуравец” , члены ГА “БРСМ” наведаліветеранаў Велікай Айчыннай вайны, аказалі ім неабходную дапамогу, павіншавалі са святам.