Чароўны куфэрак

13.02.2016

У суботу 13 лютага  каманда нашай школы прыняла удзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу каманд падтрымкі па чэрлідзінгу ”Піянерскія іскры”. Каманда атрымала дыплом за актыўны удзел у конкурсе.

Для вучняў 6-11 класаў было праведзенаЗімняе шматбор’е сярод дапрызыўнай моладзі “Абаронца Айчыны”. Вучні спаборнічалі  па кулявой стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, падцягванню.

1 месца заняла каманда 11 класа. У асабістым першынстве  перамогу атрымаў Лучыновіч Станіслаў.

Для дзяцей 2-4 класаў была арганізавана творчая майстэрня “Чароўны куфэрак”.

З вучнямі 9-11 класаў быў праведзены адкрыты мікрафон “Люди, пострадавшие от торговли людьми: кто они?”

 У час правядзення занятка педагог сацыяльны Дубіцкая В.П. разам з дзецьмі шукалі адказы на пытанні: “Ці добра ведае наша моладзь свае правы і абавязкі?”, “Як не стаць ахвярай гандлю людзьмі”, “Што трэба рабіць, калі ты аказаўся ў складанай сітуацыі”.