Разам сустракаем Новы год

26.12.2015

У кантэксце шостага дня 26.12.2015 г. у школе праведзена КТС “Разам сустракаем Новы год” . Быў праведзены занятак “Бяспечныя канікулы”. Педагог сацыяльны Дубіцкая В.П. правяла з вучнямі 2-7 класаў гутарку па правілах бяспечных паводзінаў дзяцей на дарогах, на вадзе, па асновах пажарнай бяспекі. Адбыўся навагодні ранішнік «Зімовач казка. Дзед Мароз для Ягусі». У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 1-8 класаў. Дзеці пабывалі у гасцях у Дзеда Мароза, вадзілі разам з казачнымі персанажамі карагоды, чыталі вершы, спявалі песні, танцавалі, гулялі ў гульні: “Дзядуліна рукавічка”, “Палёт на сняжынках”, “Навагоднія перавёртышы”, “Загадкі”. Усе дзеці атрымалі навагоднія падарункі ад Дзядулі Мароза. Для дзяцей, якія наведваюць аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем, была праведзена гульнёвая праграма “Добры дзень, канікулы!” і дыска-праграма «Новагодні цуд». Дзеці цікава і з карысцю правялі свой час.