Разумнікі і разумніцы

19.12.2015

19.12.2015г. у рамках шостага дня ў школе

Вельмі цікава прайшоў брэйн-рынг “Разумнікі і разумніцы”, у якім прымалі ўдзл вучні 5-10 класаў. Вучні прайшлі размінку і прайшлі мноства этапаў і пытанняў на логіку. У нялёгкай барацьбе атрымалі перамогу Паўлюкевіч Ангеліна, Казак аліна і Бусел Герман.  

Для вучняў 2-4 кл. была праведзена сацыяльным педагогам, Дубіцкай В.П., віктарына “Я і свет вакол мяне”. Свае веды па навакольнаму асяроддзю паказалі   3 каманды “Зямля”, “Паветра”, “Вада”. Перамогу атрымала каманда “Паветра”.

Для вучняў 10-11 кл. быў праведзены педагогам сацыяльным занятак з элементамі трэнінгу “На парозе дарослага жыцця”. Тут вучні пазнаёміліся з новымі прафесіямі, прайшлі тэст па вызначэнню сваёй будучай прафесіі.