В рамках шестого школьного дня

05.12.2015

05.12.2015 Дзень прафілактыкі правапарушэнняў

 

У ДУА “Селішчанская СШ” была праведзена прававая гульня “Ці ведаеце вы закон?” Вучні даведаліся аб прававых асновах беларускай дзяржавы, аб асноўных грамадзянскіх правах і абавязках, а затым замацавалі свае веды падчас правядзення тэматычнай гульнёвай праграмы.

Быў праведзены круглы стол “Падлетак і правапарушэнні”. Падчас пасяджэння круглага стала вучні даведаліся аб адміністрацыйных і крымінальных правапарушэннях і аб адказнасці непаўналетніх за іх учыненне.

 Пачалася падрыхтоўка да святкавання Новага года. У сувязі з гэтым была праведзена калектыўная творчая справа, прысвечаная падрыхтоўцы навагодняга свята. Вучні ўдзельнічалі ў рэпетцыі святочнай праграмы, займаліся ўпрыгожаннем кабінетаў школы.

 Праведзены дабрачынныя акцыі “Цуды на Каляды”, “Дзеці – дзецям”, “Мары здзяйсняюцца” (адказны – камітэт ПА ГА “БРСМ”, сакратар Астроўская Анастасія).