Урачыстае ўручэнне падарункавага камплектнага выдання “Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

14.03.2020

Урачыстае ўручэнне падарункавага камплектнага выдання “Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь”

    15 сакавіка ўся краіна святкуе Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды ў нашай школе прайшла ўрачыстая акцыя па ўручэнні падарункавага камплекта «Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь» грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту.

    Спадзяёмся, што ўрачыстае ўручэнне падарункавага камплекта ўзмоцніць грамадзянскую значнасць кожнага вучня. Гэты падарунак  стаў добрай нагодай для размовы аб асноўным законе нашай краіны, аб правах і абавязках кожнага грамадзяніна.

   Спадзяёмся, што нашыя вучні будуць дастойнымі грамадзянамі нашай краіны.