Тыдзень роднай мовы

Конкурс чытальнiкаў "Чытаем Максiма Танка разам"

23.09.2022
развернуть

   Заключным мерапрыемствам Тыдня роднай мовы стаў конкурс чытальнiкаў "Чытаем Максiма Танка разам".

свернуть

"За што я люблю родную зямлю"

22.09.2022
развернуть

   22 верасня вучнi 10 класа правялi завочную сустрэчу з беларускiмi паэтамi i пiсьменнiкамi.

  Чацверты дзень Тыдня - творчы дзень, таму што удзельнiкi стваралi невялiкiя пiсьмовыя работы "За што я люблю родную зямлю". Пераможцамi сталi: Лапацентаў Павел (10 клас) i Пляшко Ульяна (11 клас).

свернуть

Прагляд вiдэаролiкаў

20.09.2022
развернуть

   20 верасня вучнi 10 класа правялi за праглядам вiдэаролiкаў, якiя прысвечаны вядомым беларусам. Найбольшы водклiк атрымаў ролiк прысвечаны ВIA "Песняры".

свернуть

Беларускiя народныя песні

19.09.2022
развернуть

Першы дзень Тыдня быў прысвечаны беларускiм народным песням, якiя выконвалi вучнi 11 класа.

свернуть

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

19.09.2022
развернуть

   З 19 па 23 верасня 2022 года пройшоу Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”.

  Напярэдаднi правядзення Тыдня 16 верасня 2022 года адбыўся рэспубліканскi дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.

свернуть

Тыдзень роднай мовы

16.09.2022
развернуть

Дзень роднай мовы

26.02.2022
развернуть

Дзень роднай мовы

(у рамках тыдня філалагічных навук)

26.02.2022

                      Родная мова, цудоўная мова!

                          Ты нашых думак уток і аснова.

Матчын дарунак ад самай калыскі,

                          Ты самацветаў яскравая нізка.

 

У.Дубоўка “Родная мова” 

Інтэлектуальная гульня “Мова родная, сябруй са мною”

   У суботу, 26 лютага, у рамках правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры, прысвечанага Сусветнаму дню роднай мовы, з мэтай прывіцця любові да роднага слова, культурнай спадчыны нашай краіны вучняў пачатковых класаў запрасілі прыняць удзел у інтэрактыўнай гульні “Мова родная, сябруй са мною!”.  Рабяты  змаглі праявіць свае здольнасці ў веданні беларускай мовы.

  

   А вучні 9 класа наведалі Слуцкую раённую цэнтральную бібліятэку. Падчас  экскурсіі мы наведалі выставу "Кузьма Чорны.Чалавек - гэта цэлы свет...", "вучыліся"пісаць пяром, удзельнічалі ў віктарынах, прысвечаных творчасці К.Чорнага, памятным мясцінам Слуцка, падзівіліся на калекцыю званочкаў, якую сабрала адна з чытачак бібліятэкі.

 

свернуть

Завочнае падарожжа"У госцi да любiмых герояу"

25.02.2022
развернуть

Завочнае падарожжа"У госцi да любiмых герояу"


   Дзецi вандравалi па прыпынках:

  • "Казачныя жывёлы"(чыталi казкi пра жывёл),
  • "Мiфалагiчнае люстэрка"(чыталi i абмяркоувалi розныя мiфы),
  • "Разгадайка"(разгадвалi рэбусы i крыжаванкi),
  • "Кветка-сiмвал" (пазнаёмiлiся з кветкай-сiмвалам Беларусi).

свернуть

Тыдзень роднай мовы (план)

21.02.2022
развернуть

Тыдзень роднай мовы

21.02.2022
развернуть

Сёння стартаваў Тыдзень роднай мовы.Вучні пазнаёміліся з планам работы ў рамках Тыдня, уключаліся ў падрыхтоўку запланаваных заданняў і конкурсаў.

свернуть